ГIСТАРЫЧНАЯ ДАВЕДКА

Праектная арганізацыя «Белгипросельэлектро» існуе з 1930 года.

Пасля Айчыннай вайны, з ліпеня 1944 года, яна таксама працягвала сваю працу як праектны аддзел трэста «Белсельэлектра».

У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў СССР № 861 ад 7 красавіка і загаду Усесаюзнага Дзяржаўнага інстытута па праектаванні і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі СССР № 354 ад 26 красавіка 1949 года, і загаду Беларускага мантажна-будаўнічага трэста «Глаўсельэлектра» № 165 ад 14 чэрвеня 1949 года ў сувязі са значным павелічэннем аб'ёму работ праектный аддзел «Белсельэлектра» быў рэарганізаваны ў Беларускую праектна-вышукальную кантору «Белсельэлектра» на базе існуючага праектнага бюро Беларускага будаўніча-мантажнага трэста «Глаўсельэлектра».

Пастановай Савета Міністраў СССР № 2320 ад 10 чэрвеня 1949 году і загадам Міністэрства сельскай гаспадаркі СССР № 598 ад 18 чэрвеня 1949 году і Глаўсельэлектра МСХ СССР № 346 ад 8 кастрычніка 1949 г. праектна-вышукальная кантора «Белсельэлектра» была рэарганізавана ў занальную праектна-вышукальную кантору «Глаўсельэлектра» Міністэрства сельскай гаспадаркі СССР для вышуканяў і праектавання аб'ектаў сельскай электрыфікацыі.

У маі 1951 кантора ўвайшла ў склад Усесаюзнага Дзяржаўнага інстытута па праектаванні электрыфікацыі сельскай гаспадаркі СССР як Беларускі філіял «Гипрасельэлектра».

Беларускі філіял «Гипрасельэлектра» арганізаваны на падставе загада па Міністерстве сельскай гаспадаркі СССР № 502 ад 14 красавіка 1951 года на базе Беларускай Занальнай праектна-вышукальнай канторы «Глаўсельэлектра».

На падставе Пастановы Савета Міністраў СССР № 1746 ад 20 жніўня 1954 Інстытут «Гіпрасельэлектра» перададзены ў падпарадкаванне Міністэрству гарадскога і сельскага будаўніцтва СССР, у сувязі з гэтым змяняецца падпарадкаванасць Беларускага філіяла «Гипрасельэлектра».

У адпаведнасці з Пастановай Савета Міністраў БССР № 114 ад 1 сакавіка 1958 года i загадам па Міністэрстве будаўніцтва БССР № 97 ад 12 сакавіка 1958 года, з 1 красавіка 1958 г. Беларускі філіял «Гіпросельэлектра» скасоўваецца, а яго кадры і матэрыяльныя каштоўнасці перадаюцца Беларускаму Дзяржаўнаму інстытуту праектавання электрыфікацыі Народнай гаспадаркі «Белэнергасеткапраект».

Беларускі Дзяржаўны праектны інстытут «Белэнергапраект» створаны на базе двух праектных арганізацый - Беларускага Усесаюзнага Дзяржаўнага праектнага інстытута «Гіпрасельэлектра» і Мінскага аддзялення Усесаюзнага Дзяржаўнага праектнага інстытута «Электрапраект» на падставе пастановы Савета Міністраў БССР ад 1 сакавіка 1958 года № 114 і загаду Міністэрства будаўніцтва БССР ад 12 сакавіка 1958 года № 97 для існуючых праектных і вышукальных работ па электрыфікацыі сельскай гаспадаркі.

Пастановай ЦК КПБ і Савета Міністраў БССР № 471 ад 5 ліпені 1958 інстытут “Белэнергапраект” быў перададзены ў вядзенне саўнаргаса БССР.

Загадам Міністра будаўніцтва электрастанцый ад 27 чэрвеня 1962 года № 127 арганізаваны Ўсесаюзны дзяржаўны праектна-вышукальны і навукова-даследчы інстытут энергетычных сістэм і электрычных сетак «Энергасеткапраект» на гаспадарчым разліку з месцазнаходжаннем ў г. Маскве. Загадам ад 29 чэрвеня 1962 г. № 133 у складзе інстытута «Энергасеткапраект» арганізаваны тэрытарыяльныя і спецыялізаваныя аддзялення сярод якіх і Беларускі аддзел комплекснага праектавання з размяшчэннем ў г. Мінску ў памяшканні Мінскага аддзялення Прамэнергапраекта.

На падставе пастановы ЦК КПСС і Савета Міністраў СССР № 985 ад 21 верасня 1962 і пастановай ЦК КПБ і СМ БССР № 591 ад 22 верасня 1962 аб арганізацыі галоўнага Упраўлення энергетыкі і электрыфікацыі пры Савеце Міністраў БССР Беларускі праектны інстытут «Белэнергапраект» з усімі яго функцыямі быў перададзены ў вядзенне саўнаргаса БССР.

Загадам Усесаюзнага Дзяржаўнага праектна-вышукальнага і навукова-даследчага інстытута «Энергасеткапраект» № 138 ад 29 ліпеня 1963 года і пастановай Савета Міністраў БССР № 329 ад 17 ліпеня 1963 Беларускі Дзяржаўны праектны інстытут «Белэнергапраект» спыніў сваю дзейнасць, перадаўшы свае функцыі Беларускаму аддзелу комплекснага праектавання Паўночна-Заходняга аддзялення «Энергасеткапраект».

На падставе загаду Дзяржаўнага вытворчага Камітэта па энергетыцы і электрыфикацыі СССР ад 26 сакавіка 1964 № 139 і ў адпаведнасці з загадам Усесаюзнага Дзяржаўнага праектна-вышукальнага і навукова-даследчага інстытута «Энергасеткапраект» ад 4 красавіка 1964 № 45 Аддзел комплекснага праектавання (АКП) інстытута «Энергасеткапраект» быў рэарганізаваны ў Беларускае аддзяленне інстытута «Энергасеткапраект».

У адпаведнасці з загадам Міністэрства энергетыкі і электрыфікацыі СССР ад 20 лютага 1991 года № 78 "Аб удасканаленні структуры "Энергасеткапраекта" Беларускае аддзяленне інстытута " Энергасеткапраект" пераўтворана ў Дзяржаўны Беларускі навукова-даследчы і праектна-вышукальны і інстытут па праектаванні энергетычных сістэм і электрычных сетак "Белэнергасеткапраект" на гаспадарчым разліку з самастойным балансам, які ўваходзіць у Дзяржаўнае праектна-вышукальнае і навукова-даследчае аб'яднанне "Энергасеткапраект".

Пастановай Савета Міністраў СССР ад 2 ліпеня 1988 года № 812 створана Беларускае тэрытарыяльна-энергетычнае аб'яднанне, у склад якога ўвайшоў інстытут «Белэнергасеткапраект».

Пастановай Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ад 10.01.1992 г. № 1389-ХІ створана Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь.

Пастановай СМ Рэспублікі Беларусь ад 20.07.1992 г. №451 Беларускае тэрытарыяльнае энергетычнае аб'яднанне (ТЭА) перададзена ў вядзенне Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь.

У адпаведнасці з рашэннем Савета ТЭА ад 16.11.1992 г. загадамі ТЭА «Беларусэнерга» № 48 ад 16.11.1992г. і №11 ад 29.01.1993 г. - дзейнасць ТЭА Беларусэнерга спынена з 01.02.1993 г.

З 02.02.1993 пачатак функцыянаваць Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь (загад МЭ РБ № 1 ад 02.02.1992 г.)

Інстытут «Белэнергасеткапраект» уключаны ў пералік прадпрыемстваў, падпарадкаваных Мінэнерга Рэспублікі Беларусь.

У адпаведнасці з пастановай СМ РБ ад 1994/03/14 г. № 145 і на падставе пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 1994/05/12 г. № 330 Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь пераўтворана ў Міністэрства паліва і энергетыкі Рэспублікі Беларусь (палажэнне аб Мінпалэнерга зацверджана пастановай СМ РБ ад 20.02.1996 г. №122).

Пастановай Кабінета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 06.12.1995г. №662 створаны Беларускі дзяржаўны энергетычны канцэрн з падначаленнем Кабінету Міністраў Рэспублікі Беларусь, у склад канцэрна увайшоў інстытут «Белэнергасеткапраект».

У адпаведнасці з загадам Міністэрства паліва і энергетыкі РБ ад 12.12.1996 г. № 77 навукова-даследчы і праектна-вышукальны інстытут «Белэнергасеткапраект» у сувязі з рэспубліканскай рэгістрацыяй пераіменаваны ў навукова-даследчае і праектна-вышукальнае дзяржаўнае прадпрыемства «Белэнергасеткапраект».

У мэтах павышэння эфектыўнасці работы паліўна-энергетычнага комплексу Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11.06.1997 г. № 328 і загадам Міністэрства паліва і энергетыкі РБ ад 11.06.1997 г. № 50 скасавана Міністэрства паліва і энергетыкі Рэспублікі Беларусь, функцыі, якія ім выконваліся, ускладзены на Міністэрства эканомікі і Бе-ларускі дзяржаўны энергетычны канцэрн "Белэнерга".

У мэтах выканання пастановы КМ РБ ад 06.12.1995г. № 662 на падставе пастановы СМ РБ ад 13.06.1997г. № 705 у адпаведнасці з загадам Беларускага дзяржаўнага энергетычнага канцэрна «Белэнерга» ад 13.06.1997г. № 1 пачаў функцыянаваць канцэрн "Белэнерга", падпарадкаваны Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Дзяржаўнае прадпрыемства «Белэнергасеткапраект» уключана ў спіс прадпрыемстваў, якія знаходзяцца ў вядзенні канцэрна «Белэнерга».

У адпаведнасці з Дэкрэтам Прэзідэнта РБ ад 16 сакавіка 1999 года № 11 і загадам ГП «Белэнергасеткапраект» ад 16 кастрычніка 2000 года № 43, НД і ПВ дзяржаўнае прадпрыемства «Белэнергасеткапраект» з 1 студзеня 2001 перайменавана ў навукова-даследчае і праектна-вышукальнае Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белэнергасеткапраект».

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2001/09/24 г. № 516 створана Міністэрства энергетыкі, транспарту Рэспублікі Беларусь, якому падпарадкаваны канцэрн «Белэнэрга».